canc@bstu.by +375 162 32-17-32

Прызэнтацыя трылогіі Анатоля ГЛАДЫШЧУКА

Главные новости
24.09.2019

“Замок Берастейский” У Мінску ў “Акадэмкнізе” 11 верасня 2019 г.

11 верасня 2019 г. адбылася прэзэнтацыя навукова-папулярнай трылогіі прафесара кафедры фізікі Анатоля Гладышчука “Замок Берастейский”. Акрамя аўтара і выдаўца на прэзэнтацыі выступіў д.г.н., праф. П.Ф. Лысенка, які ў 1969 г. адкрыў Берасце. Трылогія вельмі цёпла была прінята сталічнымі чытачамі. Аўтар адказаў на шэраг пытанняў.

Трылогія складзена з наступных частак “РУСЬ”, “ЛІТВА” і “RES PUBLICA”. Гэта навукова-папулярнае даследаванне гісторыі Берасця ад першых пісьмовых успамінак да другой паловы XVII стагоддзя, калі Берасце, як горад, разам з насельніцтвам быў знішчаны маскоўскім ваяводай Іванам Хаванскім.

У першай кнізе “Русь” зроблена спроба дэтальнага абаснавання першай пісьмовай звесткі Берасця ў 1017 годзе, а таксама ідзе размова аб адкрыцці і раскопках унікальнага археалагічнага помніка Беларусі археолагам П.Ф. Лысенка.

Другая кніга “Літва” ахоплівае перыяд Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойтскага. Прыводзіцца дзевяць прыярытэтаў сярэдневечнага Берасця: замак (1182 г.), ратуша (1390 г.), друкарня (1553 г.), шпіхлер сольный (XVI ст.), зекгар – часы на вежы (1566 г.), рурмус – вадаправод (1566 г.), саладувні – піва (1525 г.), аптэка (1566 г.) і мынца – манетны двор (1666 г.).

Трэцяя кніга “Res Publica” аб трагічных падзеях нашай зямлі ў сярэдзіне XVII ст. У канцы трылогіі прыводзіцца храналогія ўсіх падзей, аб якіх ідзе гаворка ва ўсіх трох кнігах.